Надпісы на бюлетэні — «пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці». У Наваполацку судзяць людзей, затрыманых падчас рэферэндуму
У Наваполацку 27 лютага на выбарчых участках прайшлі масавыя затрыманні. Усіх, хто даставаў тэлефон — затрымлівалі. Агулам у мясцовы ГАУС было дастаўлена каля 80 чалавек. Там на іх складалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне), а таксама па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), паведамляе «Вясна».
Судзіць затрыманых пачалі яшчэ 28 лютага. Вядома, што Вольгу Брыцікаву арыштавалі на 15 сутак за фота бюлетэня на выбарчым участку. Ганну Доі таксама пакаралі 15-сутачным арыштам, а 1 сакавіка яшчэ правялі ператрус у яе кватэры.
Віктара Русецкага, Арцёма Акасевіча і Цімафея Нікіпяровіча арыштавалі на 15 сутак, а Віктара Акасевіча — на 30 сутак.
Таксама праваабаронцам паведамілі, што аднаго з затрыманых вінавацяць у «пашкоджанні дзяржаўнай маёмасці» за слова «х*й» на бюлетэні.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм