«Сітуацыя, якая склалася, і агрэсія з боку Расіі — гэта першапачаткова вынік дзеянняў аднаго чалавека, выхаванага і прасякнутага духам чэкістаў. Гэта ўласцівая манера ўспрымаць у жыцці толькі два магчымых варыянты: «альбо мы ламаем, альбо нас ламаюць».

Тое, што цяпер мы — краіна-агрэсар, гэта, на жаль, выключна заканамерны вынік дзейнасці [беларускай] дзейнай улады. Нежаданне чуць людзей, жаданне чапляцца за ўладу любой цаной, калі ў сілу зламанай эканомікі і грамадства ты звяртаешся за «выратаваннем» да ўладаў іншай краіны і становішся задзейнічаным і цалкам кіраванай асобай на пэўных умовах у рэальным ваенным канфлікце.

Для нас — беларусаў і нашай краіны, гэта, на жаль, не азначае нічога добрага. Калі ты дапамагаеш любым спосабам, не зважаючы на цану, аднаму суседу і становішся ворагам для іншага суседа, ні пра які «нейтралітэт» або «астравок стабільнасці» не можа ўжо ісці гаворкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру