02.03.2022 / 22:32 У Дубровенскім раёне сутыкнуліся «МАЗ» і МАN Уначы 2 сакавіка кіроўца аўтамабіля «МАЗ» на 607-м кіламетры аўтадарогі М-1 сутыкнуўся з аўтапоездам MAN, паведамляе ДАІ. Фура стаяла ў паласе па ходзе руху. У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца «МАЗа», які з атрыманымі траўмамі быў шпіталізаваны. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм