«Сёння гістарычны дзень для Грузіі. Ад імя краіны падпісваю заяўку на членства ў Еўрасаюзе», — цытуе словы Гарыбашвілі Newsgeorgia.ge.

Ён дадаў, што Грузія падзяляла еўрапейскія каштоўнасці на працягу ўсёй сваёй гісторыі, а еўрапейская будучыня з'яўляецца «праграмай, вызначанай грузінскім народам для ўсіх урадаў Грузіі».

«Дэмакратыя, вяршэнства закона, абарона правоў чалавека, добрае праўленне ўжо з'яўляюцца часткай нашага штодзённага жыцця. Мы актыўна ўкараняем еўрапейскія нормы і стандарты ва ўсіх сферах — палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай», — падкрэсліў прэм'ер.

Грузія планавала падаць заяўку на атрыманне статусу кандыдата ў сябры ЕС у 2024 годзе, аднак, як растлумачылі ў кіроўнай камандзе, Тбілісі наважыўся паскорыць працэс «з улікам палітычнага кантэксту і новай рэальнасці».

Цяпер пяць краін маюць статус кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз: Паўночная Македонія (падала заяўку ў 2004 годзе), Албанія (у 2009), Сербія (у 2009), Турцыя (у 1987) і Чарнагорыя (у 2008). Пазаўчора заяўку падала Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0