«Запарожская вобласць. У 06:20 пажар у вучэбна-трэніровачным корпусе Запарожскай АЭС у г. Энергадар ліквідаваны. Ахвяр і пацярпелых няма».

Сёння ноччу расійскія войскі абстралялі АЭС, у выніку чаго ўзнік пажар. Зяленскі звярнуўся з тэрміновым зваротам да людзей і сусветных лідараў. звярнуўшы ўвагу на тое, што наступствы могуць быць у некалькі разоў горшыя за Чарнобыль.

У Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя заявілі, што ў выніку трапляння снарада ў сховішча ядзерных адходаў радыяцыю можа разнесці на нявызначаную адлегласць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0