У прэс-рэлізе ITF гаворыцца, што Федэрацыя падтрымлівае рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, які рэкамендаваў спартовым федэрацыям не дапускаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

У IWF адзначылі, што «асуджаюць уварванне Расіі ва Украіну».

«Выканаўчая рада IWF вырашыла прыпыніць удзел усіх спартсменаў, афіцыйных асоб і тэхнічных прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ў любых міжнародных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы. Акрамя таго, у гэтых краінах не будуць праводзіцца мерапрыемствы пад эгідай IWF», — паведамілі ў федэрацыі.

У IWF назвалі прынятыя меры прэвентыўнымі і накіраванымі «на захаванне цэласнасці спорту», а таксама на абарону бяспекі ўсіх спартсменаў са згаданых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0