Ноч Дзіяна Серадзюк і яе муж правялі на Акрэсціна.

Судзілі іх сёння ў Цэнтральным судзе Мінска праз Скайп. Абедзве справы разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк.

На суддзе Яўген Батура папрасіў прагледзець запісы камер і рэгістратараў. Сведка-міліцыянт паведаміў, што рэгістратараў не было, а камеры па тэхнічных прычынах не працавалі.

Яўгена асудзілі на 15 сутак (арт. 24.3 КаАП РБ).

Дзіяну Серадзюк таксама абвінавацілі ў парушэнні арт. 24.3. Яна папрасіла перанесці пасяджэнне, каб прайсці медыцынскае абследаванне. Суддзя адмовіў у хадайніцтве, але абяцаў мець гэта на ўвазе.

Той жа зашыфраваны сведка Аляксандраў А. А. сцвярджае, што Дзіяна была затрыманая каля 17:40 на вул. Кірыла і Мяфодзія. У двары РУУС каля 18:00 стала ўпірацца і адмаўляцца выходзіць з аўтамабіля. Запісаў відэакамер таксама няма. На пытанне Дзіяны, чаму яна «аказвала супраціў» не пры затрыманні, а калі прывезлі ў пастарунак, сведка адказаў, што «не ведае яе матываў».

«Вам не сорамна?» — спытала Дзіяна. Суддзя зняў пытанне.

У выніку Дзіяну таксама асудзілі на 15 сутак.

Чытайце таксама:

«Тут поўная царква ціхароў…» Жанчына, што была на малітве за мір, расказвае, як АМАП затрымліваў людзей

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру