Revolut перастаў пераводзіць грошы з Беларусі і Расіі і ў гэтыя краіны
Мінулым летам фінтэх-сэрвіс Revolut адкрыў магчымасць грашовых пераводаў у Беларусь. Сёння людзі, якія паспелі скарыстацца паслугай, атрымалі папярэджанне: пераводы ў Беларусь і Расію закрываюцца, як і пераводы з гэтых краін, перадае Onliner.
«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй у Расіі і Беларусі. У святле апошніх падзей вырашылі спыніць банкаўскія пераводы ў/з Расіі і Беларусі з поўдня 4 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.
Там нічога не сказана пра блакіроўку акаўнтаў. Удакладняецца, што іншыя напрамкі для пераводаў адкрытыя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ