Польшча затрымала агента ГРУ, які выдаваў сябе за журналіста. Ëн прыехаў у Пярэмышль — горад, праз які адбываецца пастаўка зброі Украіне
У адным з гатэляў горада Пшэмысля (Пярэмышля) непадалёк ад мяжы з Украінай арыштавалі мужчыну, які быў ідэнтыфікаваны як агент ГРУ Расіі. Ён прыкрываўся статусам іспанскага журналіста і дзейнічаў на тэрыторыі Польшчы і Украіны.
У затрыманага канфіскавалі доказы, якія цяпер аналізуюць. Яму абвясцілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць спецслужбаў Расіі супраць інтарэсаў Польшчы. Гэтае злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў. Па рашэнні суда шпіёна арыштавалі пакуль што на тры месяцы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ