Фота: reform.by

Фота: reform.by

Зразумець, пра што ва ўказе ідзе гаворка, складана. Бо два яго пункты — для службовага карыстання, і іх тэкст не публікуецца.

У трэцім, апублікаваным пункце гаворка ідзе пра тое,што ААТ «Беларуская калійная кампанія» атрымлівае права выкарыстоўваць у назве (у рэквізітах дакументаў або рэкламных матэрыялах) слова «беларуская» і мець пячатку, штампы і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Указ таксама адмяняе 14 папярэдніх указаў, якія так ці інакш рэгулявалі экспарт калійных угнаенняў.

Нагадаем, 2 снежня 2021 года Мінфін ЗША ўнёс «Беларускую калійную кампанію» і яе даччынае прадпрыемства ТАА «Аграросквіт» у санкцыйны спіс. Ліцэнзія Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) на ажыццяўленне здзелак з гэтымі кампаніямі, у якіх ААТ «Беларуськалій» мае маёмасныя інтарэсы, дзейнічае да 1 красавіка 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0