Паводле мэра, супрацоўнікаў не могуць заменіць і ўжо дзесятыя суткі яны працуюць. Яны падзяліліся на дзве групы і замяняюць адзін аднаго.

«Людзі харчуюцца абмежавана, у іх абмежавана колькасць лекаў і ім вельмі складана. Іх родныя і блізкія тут, у Славуцічы, гэтаксама перажываюць і не ведаюць, што з гэтым рабіць», — распавёў Фамічоў.

Ён лічыць гэта сапраўдным тэрарызмам.У свеце не было такіх выпадкаў, калі захоплівалі ядзерныя аб’екты, атамныя электрастанцыі, дадаў Юрый Фамічоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0