Беларусь краіна-агрэсар і як з гэтым жыць
«Калі вы будзеце паказваць беларускі пашпарт, уязджаючы ў Хельсінкі ці ў Італію, памежнікі будуць глядзець на вас, як на краіну-агрэсара. Мы безумоўна будзем з гэтым жыць нейкі час. Нам трэба будзе нейкі час каб знайсці гэтую налепку, адчуць яе і неяк з сябе зняць».
«Мы павінны за гэта адказваць. Мы дапусцілі. Значыць, мы зрабілі недастаткова. Мы жылі 26 гадоў паралельным жыццём і не заўважалі, што адбываецца. А людзей, якія трубілі аб тым, што Лукашэнка ва ўладзе, называлі змагарамі».





