«Гэта вельмі страшна. 10 тысяч чалавек. Гэта хлопцы, 18 — 20 гадоў. Вельмі маладыя, амаль дзеці. Салдаты, якім не змаглі патлумачыць, чаму яны ідуць ваяваць, за што і чаму яны ідуць на чужой зямлі», — сказаў Зяленскі.

Зяленскі перакананы ў перамозе.

«Таму што немагчыма выйграць у людзей, якія без зброі ў руках спыняюць вайсковую тэхніку».

Зяленскі таксама выказаў упэўненасць, што ўцекачы хутка змогуць вярнуцца ў свае дамы.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў сумежным з Украінай еўрапейскім дзяржавам за дапамогу.

«У нас фактычна няма мяжы з сяброўскай нам Польшчай», — асабліва адзначыў Уладзімір Зяленскі.

Наконт перамоваў з Расіяй Зяленскі быў асцярожны: «Пабачым, ці можна пайсці далей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0