Такой колькасці ўцекачоў у Еўропе не было ад часу Другой сусветнай вайны. Каля 1,1 мільёна чалавек ужо выехала з Украіны праз Польшчу, Славаччыну, Венгрыю, Румынію і Малдову. Каля 5 млн чалавек выехала з Усходняй Украіны на Заходнюю, ратуючыся ад расійскіх войскаў і бамбардзіровак.

Расійскія войскі спадзяваліся захапіць Марыупаль, як і Кіеў ды Харкаў, за 48 гадзін, а пра здабыццё Валнавахі Мінабароны Расіі нават паведамляла. Аднак абарона гэтых гарадоў працягваецца ўжо 10-ы дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0