17 лютага Анатолю прысудзілі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыянтам»

Раней інжынер адсядзеў на Акрэсціна 60 сутак. Пасля «пакаянага відэа», якое апублікавала МУС, Шалковіч стаў папулярны. На ім Анатоль кажа: «Ну, мне заўжды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колеру, калі так сказаць. У мяне жонка рыжанькая — гэта значыць, гэта белае з чырвоным. Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0