Дакумент Хвастова напісала некалькі дзён таму, але апублікавалі яго толькі цяпер, калі яна апынулася ў бяспецы.

Наталля Хвастова

Хвастова напісала Макею, што ў сваёй знешняй палітыцы Беларусь больш не зыходзіць з прынцыпу роўнасці дзяржаў, неўжывання сілы і пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання канфліктаў, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаў.

«Больш за тое, дзяржава спыніла захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, і суверэнітэт краіны знаходзіцца пад пагрозай», — напісала Хвастова.

Гэтую інфармацыю нам пацвердзіў Павел Латушка.

«Я ведаю Наталлю даўно, шмат гадоў, яшчэ па сумеснай працы ў МЗС.

Зараз яна знаходзіцца пад абаронай урада Германіі, звязацца асабіста з ёй пакуль немагчыма.

Я размаўляў з Наталляй некалькі разоў: яна абсалютна свядома прыняла гэтае рашэнне, падкрэсліла, што даўно хацела гэта зрабіць. Яна мела магчымасць працаваць дыпламатам больш за год, але вырашыла выступіць супраць агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнка, парушаючы Канстытуцыю.

Мы былі на кантакце з Міністэрствам замежных спраў Германіі, з дыпламатамі пасольства Германіі ў Варшаве, каб дапамагчы Наталлі. Зараз яна ў бяспецы», — паведаміў «Нашай Ніве» Павел Латушка.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру