«Мы падтрымліваем заклік прэзідэнта Зяленскага закрыць паветраную прастору над Украінай. Гэта пытанне бяспекі Украіны, Беларусі і ўсёй Еўропы. Гэта таксама дапаможа спыніць расійскія ракеты і вайсковыя самалёты, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі кожны дзень», — сказала Святлана Ціханоўская ў звароце да народа Украіны.

Офіс Ціханоўскай падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія дапамогуць Украіне ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. Як іх падтрымліваюць і беларусы, якія ўдзельнічаюць у Беларускім антываенным руху, дапамагаюць украінскай арміі і бежанцам, збіраюць гуманітарную дапамогу і адпраўляюць яе ва Украіну, праводзяць дыверсіі на чыгунцы і ўсімі магчымымі спосабамі перашкаджаюць дастаўцы ваенных грузаў ва Украіну, гаворыцца ў паведамленні Офіса. 

НАТА адмовілася закрываць неба над Украінай, бо гэта азначае прамое супрацьстаянне з ядзернай Расіяй. 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння паведаміў, што Расія будзе лічыць удзелам у ваенных дзеяннях любыя спробы іншых краін устанавіць беспалётную зону над Украінай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0