Пракурор Нюрнбергскага працэсу: Пуціну свеціць турма, яго зняволенне рэальна
Пракурор Бенджамін Ферэнц, які працаваў на Нюрнбергскім працэсе (суд над кіраўнікамі гітлераўскай Германіі), пацвердзіў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін можа быць асуджаны за злачынствы супраць чалавечнасці, якія расійскія вайскоўцы здзяйсняюць ва Украіне. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю Mirror.
«Злачынствы, якія цяпер здзяйсняе Расея супраць Украіны, ганьба для чалавечага грамадства, вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці за агрэсію, злачынствы супраць чалавецтва і за забойства».
Па словах Ферэнца, Пуціна могуць зняволіць, як Радавана Караджыча — лідара баснійскіх сербаў, якога ў свой час абвінавачвалі ў генацыдзе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм