У прэс-рэлізе Мінабароны пералічыла фэйкі, якія некалькі дзён цыркулявалі ў сеціве: нібыта беларускіх дэсантнікаў бачылі пад Жытомірам і Харкавам, што яны здаваліся ў палон пад Кіевам, абвяшчалі пра бунты, разам з калонай з 300 танкаў ваявалі пад Чарнігавам.

«Дэсантнікі, як і ўсе Узброеныя сілы, якія знаходзяцца ў Беларусі і выконваюць задачы ў адпаведнасці з задачай, пастаўленай Лукашэнкам», — падкрэслілі ў ведамстве.

Нагадаем, раней паведамленні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў абвяргалі ў офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0