Злева — падвал у доме, які выкарыстоўваюць у якасці бомбасховішча. Справа — калідор кватэры, дзе сям'я ў мэтах бяспекі праводзіць большасць часу.

Злева — падвал у доме, які выкарыстоўваюць у якасці бомбасховішча. Справа — калідор кватэры, дзе сям'я ў мэтах бяспекі праводзіць большасць часу.

Муж Марыны ўкраінец. Апошнія пяць год яны жылі ва Украіне, жанчына мае там від на жыхарства. Вайна застала іх у Кіеве. Але ў Чарнігаве заставаліся пажылыя бацькі мужа, таму сям’я паехала туды, каб дапамагчы ім.

«Плюс нас абнадзеіла блізкасць беларускай мяжы — Чарнігаў усяго ў 70 кіламетрах ад яе. Большасць эвакуюецца на Польшчу, але нас шэсць чалавек, а наша машына не настолькі ў парадку, каб пераадолець такую вялікую адлегласць», — кажа Марына.

Марына з дачкой

Марына з дачкой

Чарнігаў не цалкам ізаляваны, і некаторыя гараджане спрабуюць выязджаць.

«Але ў мясцовых пабліках пішуць пра выпадкі, калі абстрэльваюць мірных жыхароў, якія эвакуююцца. Адна з машын вязджала з Чарнігава і трапіла пад «Грады», ніхто не выжыў.

Чарга ў краму ў Чарнігаве

Чарга ў краму ў Чарнігаве

У горадзе дрэнна з пастаўкамі медыкаментаў, ежы. Паліцы не пустыя, але самых неабходных практаў — мяса, малочных прадуктаў, кансерваў — часта няма. Вялікія чэргі ў крамы, калі завозяць ежу. Мы выстаялі пад аптэкай больш за дзве гадзіны, каб бацькам набыць лекі. Прычым пад паветраную трывогу — аптэка зачыніліся, але каб не згубіць месца ў чарзе, мы працягвалі стаяць.

У нас неспакойна ў горадзе. Пастаянна артабстрэл ідзе, часам авіяўдары. Мы з дзецьмі амаль увесь час у калідоры знаходзімся (тут дзве нясучыя сцяны) — у нас там матрацы, падушкі. Ёсць падвал, але ён неўладкаваны».

Від з акна Марыны

Від з акна Марыны

Беларуская сім-карта жанчыны заблакаваная. Але яе сваякі тэлефанавалі ў МЗС.

«Там разумеюць сітуацыю, запісалі нашы кантакты, але паколькі цяпер няма гуманітарнага калідора, нічым дапамагчы не могуць. Ёсць людзі з Беларусі, якія хочуць адсюль эвакуяваць сваіх сваякоў — некалькі дзясяткаў такіх. Знаёмыя ўкраінцы гатовыя эвакуявацца. Яны хочуць выехаць хоць куды».

На мінулым тыдні Гомельская вобласць прымала бежанцаў з Украіны. Але, па словах Марыны, хутчэй за ўсё, гэта жыхары найбліжэйшых вёсак ці тыя, хто раней выехаў з Чарнігава. Як гэта цяпер зрабіць небяспечна, яна не ўяўляе.

«Нам не патрэбная дапамога ні ў грошах, ні ў прадуктах. У нас ёсць машына і бензін. Нам патрэбная толькі агалоска гэтай сітуацыі, каб атрымалася стварыць гуманітарны калідор».

Чытайце таксама:

«Ноч мы правялі ў страхавым вагончыку». Рэпартаж журналісткі «Нашай Нівы», якая трое сутак выязджала з Украіны

Да і пасля. Як змяніліся ўкраінскія гарады пасля расійскага ўварвання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0