У дзень Даравальнай нядзелі ён сказаў, чаго ніколі не даруе ўкраінскі народ. «Мы не даруем сотні і сотні ахвяр. Тысячы і тысячы пакут. І Бог не даруе. Ні сёння. Ні заўтра. Ніколі. І замест Даравальнага будзе Судны дзень», — сказаў ён.

Зяленскі надаў спецыяльныя званні гарадоў-герояў Валнавасе, Гастомлю, Марыупалю, Харкаву, Херсону, Чарнігаву.

Зяленскі адзначыў, што такая практыка была, калі Украіна перамагла «іншую навалу, але падобную, іншае ўварванне, але не менш жорсткае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0