Патрыярх Кірыл пачаў прамову з таго, што «сёлетняя вясна азмрочаная цяжкімі падзеямі, звязанымі з пагаршэннем палітычнай сітуацыі на Данбасе, вайну ён назваў «практычна пачаткам ваенных дзеянняў». Пра тое, што вайна ідзе не толькі на Данбасе, але і ва ўсёй астатняй Украіне патрыярх не згадаў.

Але ён найшоў прычыну гэтага «пагаршэння палітычнай сітуацыі на Данбасе». Гэта гей-парады.

«Восем гадоў ідуць спробы знішчыць тое, што існуе на Данбасе. А на Данбасе існуе непрыманне, прынцыповае непрыманне так званых каштоўнасцяў, якія сёння прапануюцца тымі, хто прэтэндуе на сусветную ўладу. 

Сёння ёсць такі тэст на лаяльнасць гэтай уладзе, нейкі пропуск у той «шчаслівы» свет, свет залішняга спажывання, свет бачнай «свабоды». А ведаеце, што гэта за тэст? Тэст вельмі просты і адначасова жудасны ‒ гэта гей-парад.

Патрабаванні да многіх правесці гей-парад і з'яўляюцца тэстам на лаяльнасць таму самаму магутнаму свету; і мы ведаем, што калі людзі ці краіны адмаўляюць гэтыя патрабаванні, то яны не ўваходзяць у той свет, яны становяцца для яго чужымі».

 У прамове ён заклікаў маліцца за «братоў на Данбасе». Маліцца за братоў у астатняй Украіне ён не заклікаў.

«Сёння нашыя браты на Данбасе, праваслаўныя людзі, несумненна, пакутуюць, і мы не можам не быць з імі — найперш у малітве. Трэба маліцца, каб Гасподзь дапамог ім захаваць веру праваслаўную, не паддацца спакусам. Адначасова мы павінны маліцца аб тым, каб як мага хутчэй наступіў свет, каб перастала ліцца кроў нашых братоў і сясцёр, каб Гасподзь прыхіліў міласць Сваю да шматпакутнай Данбаскай зямлі, што восем гадоў нясе на сабе гэтую журботную пячатку, якая нараджаецца чалавечым грахом і нянавісцю».

«Уваходзячы на ніву Вялікага посту», ён заклікаў пастарацца «прабачыць усім». 

Уладзімір Зяленскі, выступаючы са сваім зваротам у Даравальную нядзелю, распавёў, чаго украінцы ніколі не прабачаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0