Ірпінь. Фота: Emilio Morenatti, AP

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка міністэрства абароны ЗША, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Але прасоўванне сустрэла моцны супраціў украінцаў, што замарудзіла наступ рускіх.

Між тым масіўны расійскі канвой на поўнач ад Кіева, які ахоплівае каля 64 кіламетраў дарогі, застаецца практычна на месцы, але няма інфармацыі аб тым, наколькі ён далёка ад Кіева. У канцы мінулага тыдня гэта было прыкладна 25 кіламетраў ад цэнтра Кіева.

Па дадзеных ЗША, як украінцы, так і расейцы захоўваюць большую частку сваёй паветранай баявой моцы, таму ні адзін з бакоў не мае перавагі ў небе.

«Мы лічым, што ўкраінскі народ у большай частцы краіны ўсё яшчэ мае сродкі камунікацыі, доступ да інтэрнэту і СМІ», — дадаў чыноўнік.

Чыноўнік таксама сказаў, што ЗША не назіралі дэсантнага нападу блізу Адэсы, і яны не ацэньваюць, што ён непазбежны.

Чыноўнік таксама не змог пацвердзіць паведамленні аб тым, што расейцы мабілізуюць рэзервістаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру