Па звестках «Укрпошты», гэта былі расійскія вайскоўцы-кадыраўцы, трагедыя адбылася 5 сакавіка. На месцы загінулі мужчына і жанчына. Усё гэта зафіксавана на фота [здымкі апублікаваныя ў сеціве, але не прыводзім іх тут з этычных меркаванняў — НН].

Супрацоўнікі «Укрпошты» развозілі пенсіі і пошту па маршруце, які праходзіць праз населеныя пункты Арэхава, Амельнік, Ягораўка і Навасёлаўка.

Па дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка на сустрэчу грамадзянскай машыне выехаў танк. Кіроўца аўтамабіля ўзяў трохі ўправа, каб прапусціць ваенную тэхніку. У адказ расійскія салдаты здалёк адкрылі агонь па грамадзянскім аўтамабілі, а затым наехалі на яго.

Цяпер аўтамабіль стаіць на дарозе паміж населенымі пунктамі Ягораўка і Навасёлаўка.

6 сакавіка супрацоўнікі «Укрпошты» паспрабавалі забраць загінулых калег, паколькі спадзяваліся, што хтосьці выжыў.

Але на месцы трагедыі яны паспелі толькі сфатаграфаваць месца здарэння, таму што пачалі з'яўляцца расійскія танкі і заставацца было небяспечна для ўласнага жыцця.

Разбітая машына з целамі загінулых супрацоўнікаў пошты засталася стаяць у полі.

У сувязі з правядзеннем баявых дзеянняў на гэтым участку мясцовасці і перамяшчэннем расійскай ваеннай тэхнікі, эвакуацыя цел загінулых у гэты момант немагчымая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0