Украінцы хаваюцца ў бомбасховішчы. Фота: Вадзім Гірда, AP

Украінцы хаваюцца ў бомбасховішчы. Фота: Вадзім Гірда, AP

«Яны распрацоўваюць сцэнары агрэсіўнага падаўлення магчымых пратэстаў і супраціву, у тым ліку жорсткі разгон натоўпу, рэпрэсіі супраць арганізатараў і магчыма нават публічныя пакаранні для запалохвання ўкраінцаў», — цытуе газета неназванага еўрапейскага чыноўніка.

Украінцы аказалі рашучы супраціў расійскай арміі, якую Уладзімір Пуцін адправіў «вызваляць» іх ад «шайкі наркаманаў, неанацыстаў і бандэраўцаў». Крэмль сцвярджае, што імкнецца знішчыць толькі ўкраінскую армію і выбранае ўкраінцамі кіраўніцтва краіны, а астатняе насельніцтва забіваць не хоча.

Бяззбройныя ўкраінцы кладуцца пад танкі, пратэстуюць у захопленых гарадах і ўступаюць у адкрытыя сутычкі з узброенымі да зубоў расейскімі вайскоўцамі.

Карныя аперацыі дазволяць Пуціну здушыць гэты супраціў і палегчыць жыццё арміі, мяркуюць аналітыкі, апытаныя газетай. А галоўнае — нядорага, што важна для Крамля ва ўмовах санкцый і ваенных страт.

Акупацыя цэлай краіны патрабуе 20 вайскоўцаў на 1 тысячу насельніцтва, паводле даследаванняў амерыканскай вайсковай акадэміі USAWC, але ў Чачні Расіі спатрэбілася больш за 150. Гэта вельмі затратна, а карныя аперацыі дазваляюць зменшыць страты на вайскоўцаў.

«З улікам велізарнай тэрыторыі Украіны, Маскве будзе цяжка выстаяць перад спакусай звярнуцца да тэрору. Гэта танны і правераны метад ва ўмовах недахопу асабістага складу», — цытуе газета былога калумбійскага вайскоўца, а цяпер старэйшага дарадцу European Institute of Peace Серхіа Харамільё.

FT успамінае, што ў лютым ЗША напісалі ў ААН, што ў іх ёсць «годная даверу інфармацыя» аб тым, што расійскія вайскоўцы «магчыма збіраюцца ўжыць смяротную сілу для разгону мірных пратэстаў» ва Украіне і ўжо склалі спісы тых, хто «павінен быць забіты або адпраўлены ў лагеры пасля акупацыі» краіны.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў тады назваў гэтыя сцвярджэнні хлуснёй і фэйкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?