Дзяўчына з сабакам уцякае ад вайны ва Украіне, падчас перасячэння мяжы з Малдовай, 2 сакавіка 2022 г. Фота: AP

Дзяўчына з сабакам уцякае ад вайны ва Украіне, падчас перасячэння мяжы з Малдовай, 2 сакавіка 2022 г. Фота: AP

Вось што там адказалі:

«Пакуль мы толькі запісваем усіх, збіраем кантактныя звесткі. Пакуль што афіцыйных гуманітарных калідораў — такіх, каб была гарантыя выезду з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі, — няма. Можаце выехаць з Кіева толькі тады, калі будзе дамоўленасць паміж расійска-ўкраінскім бокам аб тым, што будуць выпускаць.

Наколькі мне вядома, з Кіева не выпускаюць. Больш бяспечна заставацца там, дзе вы знаходзіцеся. Калі ў вас ёсць магчымасць выехаць на заходнюю мяжу, то вы можаце паспрабаваць і транзітам вярнуцца ў Беларусь.

Перамовы вядуцца. Украінска-беларуская мяжа зачынена з украінскага боку, таму выезд толькі праз заходнія межы. Наколькі я ведаю, трапіць у цягнік зараз праблема, людзі едуць там стоячы па 7-8 гадзін. Ці варта вам пускацца ў гэты шлях? На мяжы таксама чэргі. Прапускаюць спачатку жанчын з дзецьмі, пажылых. Прасцей заставацца да таго моманту, калі штосьці будзе сапраўды зразумела: або вырашыцца сітуацыя, або будуць арганізаваны гуманітарныя калідоры, узгодненыя менавіта з украінскімі ўладамі.

Можна паспрабаваць патэлефанаваць у амбасаду Беларусі ва Украіне, але яны зараз мала што могуць зрабіць. У вас жа там рэжым, каменданцкая гадзіна, транспарт не ходзіць. Глядзіце на нашым сайце, калі і будзе дакладная інфармацыя, то там».

На сайце амбасады Беларусі ва Украіне з пачатку вайны апублікаваны толькі такія рэкамендацыя: «адмяніць планы наведвання гэтай краіны да стабілізацыі абстаноўкі» і «ўсталяваць і падтрымліваць кантакт з Галоўным консульскім упраўленнем МЗС». 

5 сакавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Як паведамляла МЗС, у размове закранулі пытанні адкрыцця гуманітарных калідораў для эвакуацыі замежных грамадзян з зон баявых дзеянняў або тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі на тэрыторыі Украіны.

Эвакуяваць сваіх грамадзян праз Беларусь і Расію ўлады Украіны лічаць непрымальным варыянтам.

«Не паедуць нашы людзі з Іванкава, Дымера, Вышгарада [гарады ў Кіеўскай вобласці], з-пад Кіева ў Беларусь, каб потым самалётамі паляцець у Расію», — сказала віцэ-прэм'ер урада Украіны, міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук.

Чытайце па тэме:

Мікіта Мікада расказаў, што ў Ірпені загінула супрацоўніца стартапа, і заклікаў рабіць усё для падтрымкі Украіны

«Стварыце нам гуманітарны калідор!» Сям'я ў адчаі просіць беларускія ўлады эвакуяваць іх з Чарнігава

Эвакуацыя жыхароў Ірпеня ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0