22-гадовы Кірыл Марцюшаў на пікеце з плакатам антываеннага зместу. Змест плаката «Новая газета» заблюрыла з-за ўступлення ў сілу закона аб ваеннай цэнзуры. Фота: сацсеткі

22-гадовы Кірыл Марцюшаў на пікеце з плакатам антываеннага зместу. Змест плаката «Новая газета» заблюрыла з-за ўступлення ў сілу закона аб ваеннай цэнзуры. Фота: сацсеткі

Як піша «Новая газета», гаворка пра Кірыла Марцюшава з пасёлка Туртас Увацкага раёна. Яго падазраюць у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 280 КК РФ — да пяці гадоў пазбаўлення волі). Па версіі следства, малады чалавек вёў тэлеграм-канал, у якім публікаваліся пасты з негатыўнай ацэнкай расійскай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне і заклікі да цюменцаў выходзіць на вуліцы. Цэнтральны раённы суд Цюмені 7 сакавіка адправіў хлопца ў СІЗА да 1 мая. Пра гэта «Новай газеце» распавёў яго адвакат.

Маладога чалавека затрымалі супрацоўнікі ФСБ на здымнай кватэры 5 сакавіка.

З 24 лютага, калі Пуцін абвясціў «аб пачатку ваеннай аперацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны», Марцюшаў у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў абвясціў, што выйдзе на адзіночны пікет, апублікаваўшы свае прозвішча, імя і імя па бацьку. З тых часоў, па версіі следства, ён і вёў канал, дзе распавядаў, дзе і як лепш ляпіць улёткі, заклікаў распаўсюджваць інфармацыю аб аперацыі, якую расійскія ўлады лічаць недакладнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0