Прыводзім яго допіс:

«Калі вы сочыце за маімі пастамі, то ведаеце, што па мамінай лініі я вяду свой радавод з Кіева. Яе дзявочае прозвішча Іваненка —украінскае, і па гэты дзень у нас шмат сваякоў, якія жывуць ва Украіне. Таму гэты трагічны канфлікт мае асабістае значэнне як для мяне, так і для Telegram.

Некаторыя людзі сумняваліся, а ці не з'яўляецца Telegram менш бяспечным для ўкраінцаў, таму што я калісьці жыў у Расіі. Дазвольце мне расказаць гэтым людзям, як скончылася мая кар'ера ў Расіі.

Дзевяць гадоў таму я быў генеральным дырэктарам «ВКонтакте», найбуйнейшай сацыяльнай сетцы ў Расіі і Украіне. У 2013 годзе ФСБ запатрабавала ад мяне даць ім прыватныя звесткі ўкраінскіх карыстальнікаў, якія пратэставалі супраць прарасійскага прэзідэнта.

Я адмовіўся выконваць гэтыя патрабаванні, таму што гэта азначала б здрадзіць украінскім карыстальнікам. Пасля гэтага мяне звольнілі з кампаніі, якую я заснаваў, і я быў вымушаны з'ехаць з Расіі.

Я страціў сваю кампанію і свой дом, але я б зрабіў гэта зноў — без ваганняў. Я усміхаюся ад гонару, калі чытаю свой пост «ВКонтакте» ад красавіка 2014 года, дзе паказаны адсканаваныя загады ФСБ і мой фірмовы адказ на іх — сабака ў капюшоне.

Калі я адмаўляўся ад гэтых патрабаванняў, стаўкі былі высокія асабіста для мяне. Я ўсё яшчэ жыў у Расіі; і мая каманда, і мая старая кампанія таксама былі ў гэтай краіне.

З тых часоў прайшло шмат гадоў. Шмат што змянілася: я больш не жыву ў Расіі, у мяне больш няма там ні кампаній, ні супрацоўнікаў. Але адно застаецца нязменным: я адстойваю інтарэсы нашых карыстальнікаў, нягледзячы ні на што. Іх права на прыватнае жыццё свяшчэнна. Цяпер — больш, чым калі-небудзь».

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру