Фота: інстаграм

Фота: інстаграм

«Вось ужо тыдзень як мы ў бяспецы. І гэта ліпкае халоднае чорнае пачуццё страты ўсяго базавага ў жыцці пачало адступаць. Страты спакою, кантролю, за ўсё. Шум гэтага грукату і свіст нечалавечага над галавой. Таго, што ніколі не павінна было зноў здарыцца, — піша Ганна ў інстаграме. — 

Вярнуўся сон.

Я адчула сапраўдны жах раніцай 24. Калі ты спрабуеш паказаць, што ты кантралюеш сябе, а ўнутры татальны жах. Спрабуеш не спалохаць сваё дзіця, а сам — дзіця і баішся страшна.

Нават фота і карцінкі, на якія мы глядзім, не могуць перадаць таго жаху, з якім сутыкнуліся мільёны ўкраінскіх сем'яў.

Госпадзе, выратуй Украіну ад зла, які прыйшоў на іх зямлю.

Сёння ў стужцы заўважыла першыя паведамленні аб тым, што трэба працягваць у рэсурсе жыць, не даць пранікнуць у сваё жыццё разбуральным энергіям…

Феям добрага кантэнту перашкаджае вайна… А я злуюся. Злуюся і выю ад бяссілля. Мне так страшна, што з кожным новым днём вайны нормы зла пашыраюцца. І так страшна, што мы раптам перастанем заўважаць гэта абсалютнае зло.

Заўтра 8 Сакавіка, а ў мяне перад вачыма твары жанчын, якія развітваюцца са сваімі мужамі…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0