«Поўнамаштабная вайна прэзідэнта Пуціна супраць Украіны з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права і Статута ААН і падрывае еўрапейскую і глабальную бяспеку і стабільнасць. Гістарычная рэзалюцыя ГА ААН на мінулым тыдні паказала, што міжнародная супольнасць адзіна выступае супраць расійскай захопніцкай вайны. Расія, з удзелам рэжыму Лукашэнкі як суагрэсара, нясе поўную адказнасць за ахвяры сярод людзей, раненні і разбурэнні», — гаворыцца ў заяве.

Еўрасаюз выступіў з патрабаваннем да Расіі «неадкладна спыніць свае ваенныя дзеянні, вывесці ўсе свае войскі з усёй тэрыторыі Украіны і поўнасцю паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў і тэрытарыяльных вод». Таксама Расія «павінна спыніць сваю кампанію дэзінфармацыі і кібератак».

«Мы таксама паўтараем наш заклік да Беларусі не садзейнічаць расійскай агрэсіі і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. ЕС рашуча падтрымлівае неад'емнае права Украіны на самаабарону, а таксама намаганні ўкраінскіх Узброеных сіл па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і насельніцтва Украіны ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН», — гаворыцца ў заяве ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?