«Я хачу па-прэзідэнцку і ​​нават крыху па-бацькоўску заклікаць Уладзіміра Зяленскага.

Уладзімір Аляксандравіч, вы, мусіць, марыце стаць сапраўдным героем! Але ж гераізм не паказальны, ён не ў тым, каб ваяваць да апошняга ўкраінца.

Ён у самаахвяраванні, у перамозе над уласным гонарам і амбіцыямі дзеля захавання жыццяў людзей. У свой першы дзень вы абяцалі спыніць вайну ва Украіне, і толькі таму ўся Украіна падтрымала вас. Вы маглі стаць прэзідэнтам міру, але, на жаль, гэтага не адбылося.

Я добра разумею, што ў вас шмат «дарадцаў», але асабіста вы абавязаны любым коштам спыніць кровапраліцце і дасягнуць мірнай дамовы.

Гэтага ад вас чакаюць ва Украіне, Данбасе і Расіі. Вам будуць удзячныя ўкраінскі народ і вашы партнёры на Захадзе. «Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць нарачоныя сынамі божымі» (Евангелле ад Матфея раздзел 5 верш 9).

На пачатку сакавіка з’яўлялася інфармацыя, што уцекача Януковіча Расія хоча вярнуць і зрабіць «прэзідэнтам Украіны». Учора самалёт Януковіча прылятаў у Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0