Першы раўнд перамоваў у Гомельскай вобласці
Ён назваў тры асноўныя прычыны, па якіх Расія так хутка пайшла на перамовы з Украінай аб спыненні вайны:
— усё пайшло не так, як чакалі,
— у РФ адразу зразумелі, што рэакцыя Захаду — не тая, на якую разлічвалі, і трэба рабіць з сябе людзей, якія гатовыя да спынення вайны,
— перамовы прапанавалі для імітацыі працэсу.
«Бо «калібры» людзей, якія прыехалі туды (на перамовы), паказваюць несур'ёзнасць стаўлення да перамоўнага працэсу з боку РФ. У нас склад дэлегацыі: кіраўнік парламенцкай большасці (Давід Арахамія), міністр абароны (Аляксей Рэзнікаў), дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта (Міхаіл Падаляк). А у іх — «нешта такое «мядзінскае» [адсылка да Уладзіміра Мядзінскага, памочніка Пуціна, кіраўніка расійскай дэлегацыі на перамовах]», — адзначыў Арастовіч.
Паводле яго слоў, ад раунда да раўнда перагавораў патрабаванні Расіі зніжаюцца: «Першы раз, калі яны прапанавалі перамовы — гэта было на другі дзень вайны, і мы тут чакалі дэсант на Пячэрск, прэзідэнту прапаноўвалі эвакуявацца, а ён адмовіўся — Расія прапанавала перамовы на ўмове безумоўнай капітуляцыі Украіны. Прэзідэнт тады пасмяяўся, таму што гэта было вельмі смешна.
Цяпер яны паступова зніжаюць планку, мяркуючы па іх афіцыйных каментарыях. Кудысьці падзелася дэнацыфікацыя. А гэта было галоўнае заяўленае патрабаванне і першачарговая заяўленая мэта вайны, абвешчаная найвышэйшым кіраўніцтвам РФ. Дэмілітарызацыя? Калі паглядзець на страты расійскія — тут пытанне, хто каго дэмілітарызуе. Пакуль мы гэта робім па поўнай», — дадаў Арастовіч.
Дарадца кіраўніка офіса Зяленскага з іроніяй выказаў меркаванне, што праз дзесяць дзён планка РФ на перамовах будзе выглядаць прыкладна так: «Ну, хаця б на афіцыйным узроўні не выкарыстоўвайце вядомую крычалку харкаўскіх футбольных заўзятараў [Пуцін — х**ло]. Гэта будзе адзінае патрабаванне, якое яны пакінуць».





