Мінздароўя налічыла 742 выпадкі кавіду пры 4 118 тэстах
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваныя 742 выпадкі заражэння каранавірусам пры 4118 тэстах, а выпісаныя 227 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 932 949 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 925 111.
За мінулыя суткі памерла 15 чалавек (за ўвесь час 6 594).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ