Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем, піша «Еўрапейская праўда».
Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы SWIFT — якім канкрэтна, пакуль невядома. Таксама ЕС плануе дадаць у свой «чорны спіс» некалькіх алігархаў і расійскіх дэпутатаў.
Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з ЕС у Расію і дае рэкамендацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстання для абыходу санкцый Еўрапейскага Саюза.





