«Захоўваюцца прыкметы гатоўнасці кіраўніцтва Беларусі да магчымага шырокамаштабнага ўдзелу УС РБ у баявых дзеяннях супраць Украіны на баку РФ. Падраздзяленні пераведзеныя ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, але маральна-псіхалагічны стан асабістага складу вельмі нізкі. Большасць вайскоўцаў інфармаваная аб дзеяннях і не жадае ваяваць на баку ВС РФ.
Праціўнік спрабуе блакаваць Чарнігаў.
Акупанты працягваюць аднаўляць пантонную пераправу і ў найбліжэйшы час пастараюцца ажыццявіць пераправу праз раку Дзясна.
У раёне Глухава праціўнік спрабаваў арганізаваць наступ з раней створанай мяжы. Спроба правалілася, наступ спынены.
У сувязі з непапраўнымі стратамі ў раёне Харкава шэраг падраздзяленняў акупантаў пакінуў зону баявых дзеянняў і вернуты ў раён Нехацееўкі Белгародскай вобласці Расіі для ажыццяўлення мер аднаўлення баяздольнасці.
Таксама не адмаўляюцца ад задумы вядзення наступальных дзеянняў у напрамках на Днепр і Запарожжа з мэтай выхаду на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці. Здзейсненая няўдалая спроба наступу ў раёне населенага пункта Траецкае. Вораг спрабуе аднавіць наступ і захапіць Марыупаль».





