Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Delfi.lt 

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Delfi.lt 

Міністр сказаў гэта пасля сустрэчы ў Вільні з віцэ-прэм'ерам і кіраўніком дыпламатычнага ведамства Нідэрландаў Вопке Хукстра.

«У Літвы няма ніякіх чырвоных ліній, калі мы гаворым пра санкцыі. Гэта значыць, што мы гатовыя дыскутаваць аб любых санкцыях, уключаючы і энергетычныя», — сказаў Ландсбергіс. Ён падкрэсліў, што лепш за ўсё было б пачаць з нафтавага эмбарга з Расіі, бо гандаль нафтай прыносіць гэтай краіне вялікія паступленні ў бюджэт.

Па словах нідэрландскага міністра, Еўрасаюз павінен прыняць адзінае рашэнне ў плане адмовы ад энергарэсурсаў з Расіі. «Некаторыя краіны нашмат больш залежныя ад нафты і газу з Расіі, таму нам трэба знайсці адзіную пастанову», — сказаў Хукстра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?