Скрыншот з відэа МУС
Мужчыну, пра якога вядзецца гаворка, завуць Сяргей Канавалаў, піша стачкам. Ён працуе ў віцебскім аддзяленні чыгункі, спецыяльнасць звязаная з электрасувяззю. Затрымалі яго 6 сакавіка.
А напярэдадні ў мужчыны быў канфлікт з намеснікам начальніка станцыі сігналізацыі і сувязі па ідэалогіі, былым начальнікам транспартнай міліцыі. Верагодна, той мог дакласці на Канавалава ў органы як на дыверсанта.
На чыгунцы заўважаюць, што віцебчук не працаваў на перагонах, толькі ў будынку.
На Канавалава завялі крымінальную справу за падрыхтоўку да акту тэрарызму.
Затрыманы 49-гадовы работнік чыгункі. Паводле версіі МУС, ён рыхтаваў дыверсію
Арганізацыя былых сілавікоў BYPOL заявіла пра новыя акты сабатажу на чыгунцы. Мэта — запаволіць перасоўванне расійскіх войскаў





