У Ryanair паабяцалі стаць першай авіякампаніяй, якая вернецца ва Украіну
Гендырэктар лоўкостара Ryanair Майкл О’Лірі заявіў у інтэрв'ю The Guardian, што не верыць, каб у агляднай будучыні можна было лятаць ва Украіну, бо «Расія фактычна выведзе з ладу шматлікія палётныя сістэмы». Але ў той жа час паабяцаў, што Ryanair стане першай авіякампаніяй, якая вернецца ва Украіну, калі гэта стане бяспечна.
О’Ліры спрагназаваў, што гэта зойме час да наступнай зімы, калі «ўкраінцы адправяць расіян туды, адкуль яны прыйшлі».
Кампанія ўпершыню за 30 гадоў даставіла гуманітарныя грузы сваімі самалётамі ў польскія аэрапорты ў супрацы з украінскімі пасольствамі.
Ryanair павялічыла колькасць рэйсаў у Польшчу, каб сваякі маглі ўз’яднацца з украінскімі бежанцамі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ