Акрамя таго, фактычна, замарожваюцца валютныя ўклады.

«Банк Расіі з 9 сакавіка да 9 верасня 2022 года ўстанаўлівае наступны парадак выдачы сродкаў з валютных укладаў або рахункаў грамадзян. Усе сродкі кліентаў на валютных рахунках або укладах захаваны і ўлічаны ў валюце ўкладу, кліент можа зняць да 10 тысяч даляраў ЗША ў наяўнай валюце, а астатнія сродкі — у рублях па рынкавым курсе на дзень выдачы», — паведаміў Цэнтрабанк Расіі.

Грамадзяне змогуць адкрываць новыя валютныя рахункі і ўклады, але зняць з іх сродкі часова можна будзе толькі ў рублях па рынкавым курсе.

Такія абмежаванні валютных аперацый непазбежна прывядуць да ўзнікнення чорнага рынку.

Расійскі Цэнтрабанк пайшоў на крайнія меры на фоне свабоднага падзення расійскага рубля. Пасля ўварвання на Украіну ён упаў да даляра на 50%, а на Forex — больш чым на 100%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0