«Групоўка сіл і сродкаў абароны Кіева адбівае наступ праціўніка і ўтрымлівае рубяжы.

На паўднёвым напрамку аператыўныя групоўкі сіл абароны прыкрываюць дзяржаўную мяжу Украіну і марское ўзбярэжжа, ахоўваюць аэрадромы і аб'екты крытычнай інфраструктуры

У Бярдзянску вораг пачаў распаўсюджваць прапагандысцкія матэрыялы, скіраваныя на дыскрэдытацыю кіраўніцтва Украіны.

У населеных пунктах Чарнігаўскай вобласці, занятых расійскімі войскамі, вораг працягвае хаваць узбраенне і ваенную тэхніку сярод жылых дамоў і ў памяшканнях сельскагасаб'ектаў. Расійскія вайскоўцы выводзяць з ладу вышкі сотавай сувязі.

У Херсонскай вобласці выявілі вайскоўцаў Расіі, пераапранутых ў цывільную вопратку. Яны рухаліся ў напрамку Мікалаева».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0