Кампанія Coca-Cola паведаміла, што прыпыняе свой бізнэс у Расіі на фоне падзей ва Украіне.

Пакуль няясна, ці будуць спыненыя толькі заводы, якія належаць Coca-Cola, ці ж кампанія афіцыйна спыніць продаж напояў у РФ.

Напоі Coca-Cola афіцыйна прадаюцца ва ўсіх краінах свету, акрамя Паўночнай Карэі і Кубы.

Таксама аб прыпыненні дзейнасці ў Расіі абвясціла PepsiCo. Кампанія спыняе прадаваць свае газаваныя напоі на тэрыторыі Расіі, але працягне прадаваць тавары першай неабходнасці, такія як малако, дзіцячыя сумесі і дзіцячае харчаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0