Фота: AP

У Гітлера быў, вядома, фашысцкі, але ў цэлым зразумелы план — заваяваць тэрыторыі, іх насельніцтва ператварыць у рабоў, а рэсурсы канфіскаваць на карысць Германіі. Потым нешта пайшло не так, але першапачатковая думка больш-менш зразумелая. Прынамсі, яны нікога не спрабавалі назваць братамі па газавай камеры.

У пуцінскай вайны няма ніякай рацыянальнай мэты, і ў гэтым яе галоўная асаблівасць. Заваяваць тэрыторыю краіны, якую прапаганда называе брацкай? Ок, дапусцім, гэта атрымалася, хаця пакуль здаецца, што дамагчыся гэтага без нанясення ўдара па «братах» ядзернай зброяй амаль немагчыма.

Што далей? Карміць «брацкі народ» і аднаўляць яго эканоміку за свой кошт, знаходзячыся пад санкцыямі? Ну, удачы вам.

Не карміць «брацкі народ» і трымаць у саракамільённай, адной з найбуйнейшых краін Еўропы, сталы карны экспедыцыйны корпус, знаходзячыся пад яшчэ горшымі санкцыямі? Яшчэ большай удачы вам.

Адну праблему гэта, праўда, вырашыць. За пару гадоў Украіна перамалоціць па начах з абрэзаў усіх кадыраўцаў да апошняга. Не ведаю, можа, для гэтага ўсё і задумвалася, — маўляў, самі ўжо не спраўляемся, «браты», дапамажыце. Ну проста б папрасілі, яны б і так за грошы перастралялі, танней было б, чым вайна.

Дапусцім, гэта толькі прыказка, а мэта — дзюбнуць па Еўропе і Амерыцы, каб ведалі, чые яны дзеці. Тады навошта наогул патрэбная прамежкавая стадыя — адразу б дзюбнулі па Варшаве і Лондане, было б прыгожа і ад душы. Гэта значыць, калі мэта прыгожа самазабіцца, прыхапіўшы з сабой у магілу чалавецтва, то вайна з Украінай толькі аддаляе ад мэты: навошта рэзаць котцы хвост па частках?

Няма логікі, няма мэты, няма сэнсу, нават жывадзёрскага. 

Гэтая вайна абсалютна ірацыянальная, і таму я не чакаю ніякага рацыянальнага зыходу. Фінал будзе зусім абсурдысцкім, і ўсе будуць круціць пальцам ля скроні. Маўляў, цар ку-ку.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру