«Паважаныя спартсмены, якія запісалі ўласнаручна зварот Прэзідэнту МАК Томасу Баху, а таксама падпісалі петыцыю аб адхіленні беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных стартаў і параалімпійцаў ад зімовых гульняў!

Хачу вам сказаць пару слоў. Любая вайна ў любым выпадку скончыцца, і мы ўсе ў хуткім часе ўбачымся, нягледзячы на тое, што вы пастараліся адхіліць нас ад спаборніцтваў.

Мяркуючы па вашых выказваннях у сацыяльных сетках, у вас ёсць вельмі высокія веды ў палітыцы, гісторыі, дыпламатыі і ваенных справах. Вы гэтак жа, мяркуючы па ўсім, валодаеце стопрацэнтна дакладнай інфармацыяй. Адпаведна, вы гэтак жа павінны ведаць, пра што трактуе Алімпійская хартыя і аб тым, што спорт заўсёды «па-за палітыкай».

Скажу за наш від спорту. Усім нам вядома, якія вядучыя краіны па мастацкай гімнастыцы. Прыбраць так сваіх канкурэнтаў? Тады гэта не паказвае вас з моцнага боку. Ад таго, што вы ўжо зрабілі, слабейшымі мы не будзем!

У спорце ўсё проста. Даказваць трэба вынікам, а не петыцыі падпісваць!» — напісала ў інстаграме Кацярына Галкіна.

Нагадаем, што на пачатку жніўня 2020 года спартоўка знялася ў кліпе Ганны Шаркуновай «Нас мільёны», дзе многія вядомыя людзі патрабавалі пераменаў. Затым Кацярына ўчыніла скандал: нібыта ёй не патлумачылі, што гэта за відэа будзе, і гэтая пазіцыя ёй не блізкая.

Галкіна — адна з падпісантаў праўладнага ліста спартоўцаў. У чэрвені 2021 года яна скончыла спартовую кар'еру, пасля працавала ў амбасадзе Беларусі ў Маскве.

Чытайце таксама: Беларуская гімнастка ў дарагой фотасесіі: шыкоўная яхта ў Манака і ўпрыгажэнні на пару мільёнаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0