Уладзімір Зяленскі. Фота з Інстаграма
«Нашы замежныя партнёры гавораць пра дзве-тры спробы. Я лічу, што такіх спробаў было больш за дзясятак. Бо пастаянна ў нас ёсць аператыўная інфармацыя, што ёсць нейкія дыверсійна-разведвальныя групы (ДРГ), якія хочуць зайсці ва ўрадавы квартал і гэтак далей.
У нас вельмі магутная сетка разведкі і контрразведкі — яны ўсё гэта адсочваюць і ўсе гэтыя ДРГ яшчэ на падыходах ліквідуюцца. Гэта значыць, мы разумеем усе планы і нашыя контрразведкі па іх адпрацоўваюць.
З пункту гледжання бяспекі я не магу казаць пра некаторыя рэчы. Гэтыя рызыкі нікуды не зніклі.
Заходнія разведкі правільна кажуць, што галоўная мэта для Пуціна — гэта быў Зяленскі з пункту гледжання нападу на ўрадавы квартал і спробы забіць ключавога менеджара краіны».
Раней брытанскае выданне The Times паведамляла, што ад пачатку расійска-ўкраінскай вайны прэзідэнт Зяленскі перажыў як мінімум тры спробы замаху.





