Скрын відэа

«Чырвоную рысу» Лукашэнка перасёк. Беларусь дэ-факта ўдзельнічае ў агрэсіі супраць нашай краіны. Падчас пяці гадоў майго прэзідэнцтва Лукашэнка неаднаразова публічна заяўляў, што ніколі з беларускай тэрыторыі не ўвойдзе ва Украіну ніводзін замежны салдат. А калі будзе нейкая гусенічная тэхніка, то гэта можа быць толькі трактар. Гэта ён заявіў у Чарнобылі.

І цяпер менавіта з Беларусі праз Чарнобыль подла, у спіну быў нанесены ўдар. І гэтая групоўка цяпер складае асноўную пагрозу Кіеву. Яны захапілі Чарнобыльскую станцыю. Менавіта яны вядуць знішчальны агонь па грамадзянскіх кварталах Чарнігава. Менавіта яны забіваюць мірных жыхароў. Менавіта яны здзейснілі гуманітарную катастрофу. Марадзёры, тэрарысты — тое, што яны здзейснілі ў Гастомелі, Бучы, Ірпені. І сёння гэтыя кадры абышлі ўвесь свет. І яны складаюць карціну Сталінграда Другой сусветнай вайны або Алепа ў Сірыі. Гэта ўсё — прамая адказнасць Лукашэнкі», — сказаў Парашэнка.

Ён нагадаў, што ўкраінцы ваююць за сваю зямлю, а беларускія салдаты, на яго думку, пратрымаюцца ва Украіне нядоўга.

«А ўдар у адказ будзе нанесены, і Лукашэнка там не застанецца, калі ён канчаткова з'едзе з глузду і аддасць загад аб удзеле беларускіх салдат на нашай тэрыторыі», — дадаў Парашэнка. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру