Фота: АР.

Спачатку адзначым: ва ўмовах вайны дакладна высветліць колькасць страт немагчыма. Прывядзём розныя ацэнкі расійскіх страт, на падставе якіх можна зразумець, якія ж лічбы больш верагодныя.

Кіраўнік Разведвальнага ўпраўлення Мінабароны ЗША абвясціў 8 сакавіка, што, па меркаванні амерыканскіх аналітыкаў, страты расіян могуць скласці ад 2 да 4 тысяч вайскоўцаў. У той жа час страты ЗША за ўсе 20 гадоў вайны ў Афганістане — гэта 2461 чалавек.

Такія маштабныя страты — паказчык таго, наколькі вялікую шкоду расійскай арміі нанесла ўкраінскае войска. Украінцы супраціўляюцца захопнікам ва ўмовах, калі Крэмль бамбіць як ваенныя, так і грамадзянскія аб'екты па ўсёй краіне.

Бэн Уолес, брытанскі міністр абароны, таксама выказаў сваё стаўленне да лічбаў страт расіян. Чыноўнік удакладніў, што ён не можа пацвердзіць лічбу ў больш за 11 тысяч загінулых, але пры гэтым расійская армія — дакладна той бок канфлікта, які панёс падчас гэтай вайны самыя вялікія страты.

Уолес таксама пералічвае прычыны такога становішча: дрэннае кіраўніцтва ў расійскай арміі, дрэннае планаванне і забеспячэнне арміі, а таксама самаўпэўненасць расійскага кіраўніцтва, што недаацаніла сілу ўкраінскай дзяржавы і арміі і патрыятызм украінскага народа.

Брытанскі ваенны аналітык Нік Рэйнальдс — адзін з тых, хто схіляецца да таго, каб лічыць колькасць ахвяр у расійскім войску даволі маштабным. Лічбу ў 498 загінулых, якую прадставіла Масква, Рэйнальдс называе «нерэалістычна малой», а лічбы ўкраінцаў пра тысячы загінулых лічыць «высокімі, але не немагчымымі».

Варта адзначыць, што лічба стратаў расійскай арміі, якую агучваюць украінскія ўлады, уключае ў сябе і забітых, і параненых, і палонных салдат.

У мінулых расійскіх войнах інфармацыя пра страты рабілася вядомай праз сем'і салдат, бо родныя спрабавалі даведацца пра іх лёс. Часам яны нічога не ведалі пра сваіх родных да таго моманту, пакуль не атрымоўвалі іх целы для пахавання.

Такім чынам, аналітыкі схіляюцца да думкі, што сапраўдная колькасць ахвяр сярод расійскіх вайскоўцаў значна перавышае афіцыйныя лічбы Масквы. Калі расійскае грамадства атрымае гэтыя звесткі, яны дакладна паўплываюць на настроі ў краіне.

Але да таго моманту, калі дакладная інфармацыя трапіць да большасці расіян, можа прайсці вельмі шмат часу. У краіне засталося зусім мала незалежных медыя, і тыя цяпер знаходзяцца пад вялікім ціскам. Доступ да сацсетак, яшчэ адной крыніцы інфармацыі, у Расіі таксама вельмі хутка абмяжоўваецца.

«Ён вельмі Пуціна любіў». Што кажа жонка расійскага вайскоўца, які загінуў ва Украіне

«Мы дакладна разумелі, што не выжывем». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай

Кубань, Татарстан, Самара, Ніжневартаўск — па ўсёй Расіі хаваюць загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру