Як стала вядома «Нашай Ніве», у ноч на 8 сакавіка ў пункце пропуску «Ягодзін» на мяжы Украіны і Польшчы ўкраінскі бок канфіскаваў 25 фур з беларускімі нумарамі.
«Пры спробе выехаць з Украіны беларускія фуры розных кампаній тармазіліся ў адстойніку, пасля чаго нам, кіроўцам, узброеныя пагранічнікі (ці, не ведаю, хто гэта быў) загадалі пакінуць машыны.
На нашы месцы селі толькі што прывезеныя для гэтага мясцовыя кіроўцы, і ўсё. Папер аб канфіскацыі не выдалі, сказалі — не да таго.
Я ўкраінцаў цудоўна разумею, чаму яны так дзейнічаюць, і чаму беларускія фуры канфіскаваныя. На словах патлумачылі, што тэхніка цяпер будзе працаваць у інтарэсах украінскай арміі.
Мяне толькі хвалюе, як даводзіць працадаўцу, што вось такое было, у разе, калі не далі папер аб канфіскацыі. Будзем дабівацца выдачы папер», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з кіроўцаў канфіскаваных фур.
Чытайце: Беларусь могуць прызнаць агрэсарам нароўні з Расіяй. Ці давядзецца тады плаціць рэпарацыі?





