Пасля суда палітвязня этапавалі ў віцебскую калонію «Віцьба», дзе ён і цяпер адбывае пакаранне.

«Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда, — распавяла «Народнай Волі» Аксана, жонка палітвязня. — Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапавалі ў калонію, і з таго часу фактычна ніводнае пісьмо з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей».

Праваабаронца працуе ў 8-м атрадзе калоніі — рознарабочым на дрэваапрацоўцы.

«Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, — кажа Аксана. — А вось па здароўі рэжым не зменены.

Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на рабоце, і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым.

9 сакавіка адвакат чарговы раз наведаецца ў калонію, таму, спадзяюся, гэтым разам усё атрымаецца. Хоць нейкія навіны даведаюся. Спадзяюся таксама і на спатканне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0