Фота: АР.

Фота: АР.

Зараз знаўцы кажуць, што Расія мае як мінімум тры прычыны не атакаваць сферу камунікацый ва Украіне. Па-першае, расійская разведка можа праслухоўваць званкі і чытаць электронныя лісты і праз гэта атрымоўваць важныя для сябе даныя — напрыклад, геалакацыю, піша Politico.

Расіі не надта цяжка трапляць ва ўкраінскія камунікацыйныя сеткі, бо краіны выкарыстоўваюць у гэтай сферы падобныя тэхналогіі. Яшчэ ў 2012 годзе стала вядома, што ўрады абедзвюх краін патрабуюць ад правайдараў ужываць тэхналогіі, якія дазваляюць трэцяму боку падключацца да тэлефонных ліній і запісваць званкі.

Больш за тое, яшчэ да анексіі Крыма ў 2014 годзе большасць з украінскіх тэлекамунікацыйных правайдараў належала ці расійскім, ці расійска-ўкраінскім бізнэсоўцам, што давала Маскве магчымасць часткова кантраляваць гэтую сферу.

У перыяд да ўварвання ва Украіну прадстаўнікі ЗША звязвалі Расію з уцечкамі тэлефонных размоў паміж украінскімі палітычнымі элітамі і заходнімі чыноўнікамі. Ёсць даныя, што ўкраінскі прэзідэнт Зяленскі для сувязі з амерыканскімі чыноўнікамі выкарыстоўвае засакрэчаную лінію сувязі праз спадарожнік.

У дадатак, расійская армія можа лічыць украінскія камунікацыйныя сеткі неабходнымі для ўласнай камунікацыі. Нягледзячы на ўсе ўразлівасці, у гэтай арміі не спяшаюцца пераходзіць на больш бяспечную сувязь і выкарыстоўваюць як мясцовыя тэлекамунікацыйныя сеткі, так і іх абсталяванне. Таму, магчыма, акупанты і не спяшаюцца парушаць працу ўкраінскіх правайдараў сувязі.

Нарэшце, Масква можа не жадаць разбураць інфраструктуру, якая спатрэбіцца Крамлю, калі Расія здолее заваяваць Украіну. Але нават калі ў Крамля ўсё атрымаецца, акупантам давядзецца ўкласці сотні мільёнаў даляраў, каб пабудаваць абсалютна новыя вышкі сотавай сувязі.

Але аналітыкі сцвярджаюць, што стратэгія Масквы можа змяніцца. Тады расійскія войскі або пачнуць бамбіць тэлекамунікацыйную інфраструктуру, або наймуць хакераў, каб знішчыць яе з іх дапамогай. Калі Расія пачне разбураць настолькі важныя аб’екты, гэта будзе знакам, што Масква прайграе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0