— Мэр Энергадара, што на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў, што калона аўтобусаў змагла выехаць па гуманітарным калідоры ў Запарожжа. 

— У Ізюме на Харкаўшчыне эвакуацыю па ключавым калідоры на Лазавую давялося спыніць з-за расійскіх бамбардзіровак.

— Марыупаль застаецца аточаны. Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба абвінаваціў Расію ў тым, што яна трымае ў закладніках 400 тысяч жыхароў горада. 

— У Сумах працягваецца эвакуацыя. Мэр горада паведаміў, што людзі могуць ехаць на аўтобусах і на асабістых аўто. 

— На Кіеўшчыне жыхары эвакуююцца з населеных пунктаў каля ўкраінскай сталіцы, якія пацярпелі ад моцных расійскіх абстрэлаў: Бучы, Ірпеня, Гастомеля і іншых. Яны выязджаюць у Кіеў, адкуль ужо кіруюцца паўднёвым шляхам на захад краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0